Группа поддержки грудного вскармливания при Борисовском роддоме

Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2014 » Февраль » 24 » У РАТОК — ГАВАРОК, ці Як фальклор развівае дзіцячае маўленне
11:00
У РАТОК — ГАВАРОК, ці Як фальклор развівае дзіцячае маўленне

 Першы артыкул пра беларускія забаўлянкі на нашым сайце быў прысвечаны ў асноўным пеставальнай гімнастыцы. Яна з’яўляецца добрым стымулятарам рухомай актыўнасці груднічкоў. Цяпер жа хацелася б распавесці, як фальклорныя творы могуць паспрыяць развіццю маўлення гадавалых дзетак, у чым пераканалася на прыкладзе свайго сына.






 А здарылася гэта зусім нечакана. Падвесілі мы ў кватэры арэлі. І неяк праходзячы міма іх, мая 80-гадовая бабця Нюра распавяла так бы мовіць "арэльную” гушкалку:

К дзеду паеду,

А к бабе пяшком пайду!

Вось так і стала ўся сям’я гушкаць Стася, распавядаючы гэты няхітры вершык. І ў хуткім часе з яго дапамогай хлопчык навучыўся вымаўляць гук "д”. Сын стаў падыходзіць да арэляў, тузаць за вяровачкі і паўтараць з той жа інтанацыяй, як казала прабабка: "Дзе-да! Ба-ба!” Неўзабаве яго лексікон папоўніўся яшчэ адным словам. Пасля "дзеда” ў малечы лёгка атрымалася вымавіць "дзядзя”. Вось у чым і тоіцца дзіўны сакрэт такіх простых на першы погляд забаўлянак! Яны не толькі пацяшалі, але і дапамагалі дзеткам хутчэй навучыцца гаварыць.

Я вырашыла правесці эксперымент: змяніць тэкст бабулінага вершыка, каб сын засвоіў новы гук і слова, але пакінуць прынцып паўтору складоў:

Тата,тата, прынясі лапату,

Тата, тата, пабудуй нам хату!

Некалькі дзён паўтарала гэта Стасю пад час гушкання — і ён пачаў казаць "тата”!

Тым часам бабця Нюра ўзгадала яшчэ адну "арэльную” забаўлянку:

Гушкі-гушкі,

Наліла баба юшкі!

Дзякуючы ёй сын навучыўся вымаўляць галосны "у”, імітуючы слова "гушкі”.

Натуральна, што пасля такіх практыкаванняў захацелася даведацца, што пішуць наконт гэтага спецыялісты. Выявілася, што моўныя гульні (у нашым выпадку — расповед забаўлянак) сапраўды прымушаюць дзятву паўтараць за дарослымі простыя склады і словы. Такія заняткі можна пачынаць з груднічкамі 7-8 месяцаў, каб у будучыні не было праблем з маўленнем. Забаўлянкі падзяляюцца па свайму прызначэнню на некалькі відаў, але для гадавання маленькіх балабольчыкаў падыходзяць толькі тыя, што адпавядаюць наступным крытэрам:

1.У вершыку павінны паўтарацца адны і тыя ж простыя словы і склады: "Люлі-люлі-люлечкі”.

2.Словы і склады, каторыя паўтараюцца, павінны знаходзіцца ў пачатку ці напрыканцы забаўлянкі: "Гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі”. Такія словы добра вылучаюцца дзіцём на слых і стымулююць іх паўтарыць.

3.Фальклорны твор трэба "падаваць” для малечы па-асабліваму. Напрыклад, мы гушкалі Стася на арэлях. Але гэта можа адбывацца ў любой іншай, але захапляльнай форме: інсцэніроўкі, выяўленне дзеянняў, гульні ў хованкі і г.д.

4.Тэкст забаўлянкі абавязкова вымаўляецца рытмічна, дакладна, у спакойным тэмпе, вылучаючы патрэбныя склады. Бабуля Нюра пад час расповеду цягнула галосныя і голасам нібы старалася імітаваць гайданне арэляў: "К дзе-е-ду пае-е-ду ,а к ба-а-бе пя-шком па-айду!”

 Такія моўныя гульні лёгка запамінаюцца малечамі. Пры частых паўторах у іх развіваецца маўленне і памяць, чыста вымаўляюцца гукі і актывізуецца слоўнікавы запас. Асабліва важна займацца з дзеткамі 1,5-3 гадоў. У гэты перыяд маўленне вельмі істотна ўплывае на інтылектуальнае развіццё чалавека, і спецыялісты раяць бацькам расказваць дзецям як мага больш вершыкаў-пацешак. Маленькім лягчэй зразумець такія творы, бо там шмат словаў, набліжаных да дзіцячай мовы: "коця”, "цаца”, "гулі”. Да таго ж дзякуючы забаўлянкам развіваецца пачуццё рытму, што ў будучыні дапамагае вучыць на памяць вершы і навучацца музыцы.




Таму каб вашы дзеткі хутчэй пачалі баўбатаць, прапаную пазнаёміць іх з беларускімі забаўлянкамі:

Го-го-го, гусачок,

Зрабі хлопчыку свісток!

***

Верабейка скача, скача,

Яму холадна,няйначай.

***

Люлі-люлі, люляшу,

Я дзіцятка калышу.

***

Ай, люлі-люлі-люлечкі,

Прыляцелі гулечкі.

***

Лады-лады, ладкі

Паедзем да бабкі.

Аўтар: Вольга ЖАРНАСЕК-РУДАКОЎСКАЯ

Просмотров: 3512 | Добавил: gpgv-borisov | Теги: игры с детьми, фольклор, развитие речи, забаўдянкі, Потешки | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Февраль 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • vk.com/gpgv.borisov
  • am-am.info
  • mamamia.by
  • svet-tv.com
  • edinstvo.by
  • borlib.by
  • borisov-med.by
  • babyboom.by
  • vk.com/soap_tocco
  • bezvreda.by

  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный хостинг uCoz