Группа поддержки грудного вскармливания при Борисовском роддоме

Меню сайта
Категории раздела
Конкурс рассказов "Я кормлю грудью!" [9]
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » Статьи » Конкурс рассказов "Я кормлю грудью!"

ЛЮБІМАЕ СЛОВА ІНШАПЛАНЕЦЯНІНА СТАСЯ

Мяне клічуць Стасем Рудакоўскім. А мамка называе іншапланецянінам, бо не ведае, на каго я падобны. Па сутнасці гэта так і ёсць, бо я прыбыў з іншага свету, а на Зямлі ў праваднікі атрымаў маму.

Адысея мая была вельмі няпростай. Пасля прыбыцця трэба было добра адпачыць. Наколькі ведаю, цяжка прыйшлося і маме. У першы дзень пасля майго з’яўлення яна нават не магла хадзіць.

Другі раз мы сустрэліся толькі пад вечар і, як істоты з розных сусветаў, спачатку не маглі паразумецца. Яна спрабавала нешта казаць, але ў той момант мне надта хацелася спаць. Мяне прытулілі да мамкі і сталі сілком будзіць. Я ж тады яшчэ не ведаў, што ў вашым свеце застаўся зусім без правізіі і аднавіць сілы змагу толькі з дапамогай мамкі. Карацей, смактаць грудзей ў той дзень так і не стаў. За гэта працаўніцы радзільні нават абазвалі мяне гультаём.  

На наступны ранак было тое ж самае. Маміна малако, а дакладней, малозіва, я паспрабаваў толькі з трэцяй спробы кармлення. Гэтым разам медсястра праявіла кемлівасць: абмазала малозівам смочку, каб адчуваўся ягоны смачны пах. Вось так я і пазнаёміўся з унікальным харчаваннем, каторае можа даць толькі мая правадніца на Зямлі.

Акліматызацыя для мяне праходзіла няпроста. Усё вакол было такім новым і незнаёмым, вельмі хацелася спаць. Таму ўвесь час з маіх вуснаў ад незадаволенасці злятала толькі адно слова: "Ня!!!” І мамка памылкова палічыла, што гэта — увесь мой лексікон.

Але калі мы апынуліся дома, дзе мне ўсё прыйшлося даспадобы, бацькі пачулі ўжо іншыя мае словы: гю і ла. І яшчэ зразумелі, які сэнс мае ня. Насамрэч, калі б дужа хацелася, я мог бы выкарыстоўваць і болей словаў, але мне гэта абсалютна не патрэбна. Гэта вы, дарослыя, любіце казаць шмат пустога. А груднічкам тры-пяць словаў дастаткова, каб выказаць усё, што яны думаюць.

Ла — маё любімае слова. Кажу яго часцей за ўсё. Вам можа падасца, што яно абазначае проста "малако” ці "я галодны”. Аднак там закладзены намнога глыбейшы сэнс. Я ўспрымаю ла як маміну любоў і апеку, як самыя блізкія стасункі, каторыя могуць быць між намі. Кожны раз, калі маці корміць сваё дзіця, сувязь між імі становіццца ўсё мацнейшай.

Зусім нядаўна здарылася ў нашай сям’і прыкрасць: у мамы рэзка паднялася тэмпература. Усе адразу ж напужаліся, не ведаючы, ці можна ў такой сітуацыі карміць грудзямі. Але я ў паніку кідацца не стаў, бо ведаў, што трэба падтрымаць маму. Дзіўна выглядала яна тады ў марлевай павязцы: твар амаль увесь закрыты, толькі вочы свяцілся, але не было ў іх радасці, а толькі перажыванні і стомленасць. Шкада было мамку, і я ўсім сваім выглядам паказваў, што ўсё будзе добра. Весяліўся і усміхаўся, каб толькі яна хутчэй ачуняла. Мама, хоць і была хворай, але працягвала даваць ла. І я не захварэў, бо ейнае малако — залог здароўя маленькага чалавечка.

Кожны дзень прыносіць нам новыя адкрыцці. Я спазнаю ваш дзіўны свет, а мамка даведваецца нешта новае пра мяне. У нашай вялікай кватэры вельмі ўтульна і цікава, але надта ж хочацца вырвацца на вуліцу. Каб не проста паспаць на свежым паветры ці з’ездзіць у паліклініку, а выправіцца ў сапраўднае падарожжа, каб яшчэ больш спасцігнуць свет, у каторы я прыбыў. І ў гэтай справе таксама дапаможа маё любімае ла, каторае заўжды пры маме.

З немаўлячай мовы пераклала Вольга ЖАРНАСЕК J.

Категория: Конкурс рассказов "Я кормлю грудью!" | Добавил: gpgv-borisov (28.02.2013)
Просмотров: 654 | Теги: болезнь мамы и ГВ, грудное вскармливание | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Друзья сайта
  • vk.com/gpgv.borisov
  • am-am.info
  • mamamia.by
  • svet-tv.com
  • edinstvo.by
  • borlib.by
  • borisov-med.by
  • babyboom.by
  • vk.com/soap_tocco
  • bezvreda.by

  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный хостинг uCoz