Группа поддержки грудного вскармливания при Борисовском роддоме

Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2015 » Февраль » 23 » ПРА ЛЫСІКАЎ І ВАЛАСАЦІКАЎ
19:41
ПРА ЛЫСІКАЎ І ВАЛАСАЦІКАЎ

     Не ведаю, як у вас, у мяне паголеныя гадавалыя дзеткі выклікаюць толькі шкадаванне. Так, асабiста мне да спадобы людзi з прычоскамi, а не лысыя. I не важна, якога полу і ўзросту. А галенне асацыюецца толькi з арміяй ці турмой.

     Дык адкуль пайшло ўяўленне, што пасля годзіка дзіцячыя валосікі абавязкова трэба падстрыгчы пад мінімум, а то і пад нуль? Хутчэй за ўсё з часоў СССР. Бо нашы продкі прытрымліваліся зусім іншай думкi наконт першай стрыжкі малечаў. Давайце глыбей капнем у гэтую тэму, а таксама паспрабуем разабрацца: ці насамрэч першая стрыжка пад нуль такая карысная для гадавічкоў?

     Абрад першага пастрыжэння меў на тэрыторыі Беларусі шырокi распаўсюд, адрозніваўся прастатой выканання і не меў у большасці раёнаў спецыяльнае назвы. Вар’іраванне лакальных варыянтаў назіралася ў тэрмінах правядзення, у складзе ўдзельнікаў, у спосабах дзеяння з састрыжанымі валасамі. На большай частцы Беларусі стрыглі дзіця першы раз, калі яму спаўняўся год. Згодна з народным меркаваннем, калі абстрыгчы дзіця раней, усё жыццё яно пражыве ў вялікай беднасці або ў яго будзе дрэнная (“кароткая”) памяць. Таксама забаранялася стрыгчы дзіця да года па той прычыне, што ў яго растуць вельмі рэдкія непрыгожыя валасы (Лельчыц.р-н, Гомельшчына). У Заходнім Палессі (Кобрын.р-н) першае пастрыжэнне адбывалася ў 4 месяцы і да года стрыглі яшчэ 3 разы. У некаторых раёнах Паазер’я і Панямоння дзіця першы раз стрыглі ў 3 гады.

     На большай жа тэрыторыі нашай краiны першае пастрыжэнне здзейснялі бацька ці маці, маючы на гэта прыкладна аднолькавыя правы. У Міёрскім р-не (Вiцебшчына) абрад меў назву “пастрыжыны”. Там акрамя бацькоў яго магла ўчыніць і хросная бабка пасля дасягнення 3-гадовага ўзросту. У Панямонні першы пострыг рабілі кум і кума: яна трымала на руках хрэсніка, а кум стрыг.

     Сам абрад выконваўся наступным чынам: калі выконвала мацi, то садзіла дзіця сабе на калені і састрыгала спачатку валасы на макаўцы, а затым усе астатнія. Калі бацька — то дзіця ўладкоўвалі на крэсла, накрытае кажухом. Пад час абраду дзіця абвязвалі чырвонай ніткай ці да яго адзення прымацоўвалі мяшэчак з соллю. Перад пастрыжэннем гаварылі: “Дай, Божачка, у добры час!”

     У Панямонні, дзе стрыглі кумы, дзіця садзілі на стол, “каб яму быў пачот”. Месцамі сустракаўся звычай, калі пад дзіця падкладалі капейкі, а таксaма хлопчыку — кнігу, а дзяўчынцы — кудзелю, ніткі. У Гродзенскім павеце перад першым пастрыжэннем маці расчэсвала валасы дзіцяці і казала: “Дай, Божа ласкавы, каб ты, сынок (дачушка), ніколі не заблудзіў і шоў простаю дарожкаю”. У Глыбоцкім раёне пры гэтым хлопчыку казалі: “Каб хутка рос і на каня сеў”. Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі бацькі ў дзень першага пастрыжэння ладзілі невялікае застолле.

     Абрад меў на мэце забяспечыць дзіцяці ў яго будучым жыцці багацце (кажух, капейкі), працоўныя навыкі (кніга, кудзеля), павагу іншых людзей (садзілі на стол), любоў да роднага дома (ставілі на дзежку-хлебніцу). Разам з тым тут праглядаюцца рысы даўнейшага ініцыяцыйнага абраду, звязанага з пераходам у новы ўзроставы перыяд.

     На Капыльшчыне, Нясвіжшчыне, Уздзеншчыне валосікі спальвалі, у паўночна-заходніх раёнах Міншчыны — хавалі пад бэльку ў хаце, у паўднёвых — “утыкалі ў вушак, у хлеў, дзе карова”. Ва ўсіх выпадках галоўным было не выкідаць валосікі на вуліцу, што тлумачылася ўсюды прыкладна аднолькава: “Птушкі будуць гнёзды віць — галава ў дзіця будзе балець”, “каўтун будзець”.

     Як раней праходзілі першыя пастрыжыны ў беларусаў цяпер зразумела. Але ж ці праўда, што пасля галення налыса новыя дзіцячы валосікі будуць гусцейшыя і прыгажэйшыя? А вось гэты імаверна саўковы міф вельмі лёгка разбіваецца толькі адным фактам: пасля нараджэння дзіцяці фалікулы валасоў на скураным пакрове яго галавы больш не з’яўляюцца! І ніякая стрыжка ні на міліметр ці налыса не можа паўплываць на гушчыню і структуру валасоў. Проста пасля падразання візуальна прычоскі здаюцца больш густымі. Пра гэта вам раскажа любы цырульнік. Крыўдна, што мы не ведаем, сваіх сапраўдных традыцый, а памятаем нейкую лухту, каторая магла быць прыдуманай можа паўстагоддзя таму.

     Свайго сына мы ўпершыню пастрыглі ў годзік: рытуальна зрэзалі яму на галаве некалькі пасмачак. А ўжо “сімітрычную” прычоску яму зрабіла сяброўка-цырульніца дома. Не абышлося ў гэтай гiсторыi без кур’ёзаў. Сын прыўкрасна сядзеў у мяне на руках, бо яму паказвалі цікавую кніжачку. Хвілінаў праз 15 Станька ўсё ж такі стаў круціцца. Я падумала, што яму проста надакучыла ўжо сядзець. Але ж хлопчыкавы круцялі зрэшты скончылiся лужынай на падлозе. Бедны падстрыжаны кліент проста захацеў у прыбіральню J! Але ж гэта зусім не канец нашай гісторыі. Пасля падстрыжэння сына было запланавана ячшэ i маё. Але Станька наадрэз адмаўляюся злазіць з рук, стаў плакаць і прасіць цыцу. Так што прыйшлося карміць, трымаючы адной рукой дзiця, а другой газету, на якую элегантна зляталі пасмачкі майго адрослага чуба.

     Аўтар: Вольга Жарнасек-Рудакоўская

Просмотров: 882 | Добавил: gpgv-borisov | Теги: первая стрижка, народная традиция | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Поиск
Календарь
«  Февраль 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • vk.com/gpgv.borisov
  • am-am.info
  • mamamia.by
  • svet-tv.com
  • edinstvo.by
  • borlib.by
  • borisov-med.by
  • babyboom.by
  • vk.com/soap_tocco
  • bezvreda.by

  • Copyright MyCorp © 2024
    Бесплатный хостинг uCoz